DSpace Collection:
Из истории Спасо-Преображенской церкви в первой трети XIX в.: рапорт архимандрита Богоявленского монастыря Макария архиепископу Могилевскому и Витебскому Даниилу (Натток-Михайловскому)
    <description>Title: Из истории Спасо-Преображенской церкви в первой трети XIX в.: рапорт архимандрита Богоявленского монастыря Макария архиепископу Могилевскому и Витебскому Даниилу (Натток-Михайловскому)
Authors: Кореневский, В. И.; Koronevskii, V.
Abstract: К публикации предлагается малоизвестный документ из коллекции епископа Павла (Доброхотова), хранящийся в Научно-историческом архиве Санкт-Петербургского института истории Российской Академии Наук: рапорт Макария, архимандрита Полоцкого Богоявленского монастыря, направленный на имя архиепископа Могилевского и Витебского Даниила (Натток-Михайловского) 23 августа 1817 г. Составитель рапорта, ссылаясь на позицию православного населения Полоцка, поднимает вопрос о необходимости передачи православным Спасо-Преображенской церкви, на тот момент находившейся в ведении Ордена иезуитов. Публикация сопровождается комментарием: анализируется аргументация составителя документа, рассматриваются вопросы о возможности влияния ходатайства 1817 г. на дальнейшую судьбу храма и восприятие его истории белорусскими православными авторами XIX в., обосновывается ценность публикуемого документа как источника по истории храма и исторических воззрений полочан первой трети XIX в.</description>
Увядзенне ваенна-акруговай сістэмы кіравання на беларускіх землях у другой палове 1850-х – пачатку 1860-х гг.
    <description>Title: Увядзенне ваенна-акруговай сістэмы кіравання на беларускіх землях у другой палове 1850-х – пачатку 1860-х гг.
Authors: Хаванскі, А. В.; Khavanski, A.
Abstract: Разглядаецца шырокае кола пытанняў, звязаных з асаблівасцямі падрыхтоўкі і рэалізацыі ваеннай рэформы на беларускіх землях. У артыкуле вызначаны асноўныя напрамкі дзейнасці чыноўнікаў ваеннага ведамства па распрацоўцы варыянтаў удасканалення сістэмы ваеннага кіравання. У працэсе даследавання быў праведзены глыбокі аналіз прычын, якія абумовілі змены ў палітыцы ўрада ў галіне ваеннага кіравання ў рэгіёне. У храналагічнай паслядоўнасці скрозь прызму нарматыўна-прававых актаў паказаны працэсы фарміравання і заканадаўчага афармлення акруговых інстытутаў кіравання ў краі. Вызначаны фактары, якія аказвалі негатыўнае ўздзеянне на фарміраванне акруговай структуры кіравання. Паказаны арганізацыйныя мерапрыемствы ваеннага міністэрства, накіраваныя на паляпшэнне ўстройства Віленскай ваеннай акругі. Адзначаецца, што рэалізацыя мерапрыемстваў па стварэнні ваенна-акруговай сістэмы на беларускіх землях у пачатку 1860-х гг. ажыццяўлялася ў складаным міжнародным і грамадска-палітычным становiшчы, звязаным з наступствамі Крымскай вайны і антыўрадавымі выступленнямі ў заходніх рэгіёнах імперыі. Надзвычайныя абставіны абумовілі рэпрэсіўнакарны характар яго структуры і паўнамоцтваў. Пры гэтым, разам з агульнымі рысамі, у працэсе фарміравання Віленскай ваеннай акругі склаліся мясцовыя асаблівасці, якія адлюстроўвалі ўзровень ваенных пагроз у рэгіёне. Вынікі і высновы даследавання могуць быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы навучальных дапаможнікаў, лекцыйных і спецыяльных курсаў па айчыннай і ваеннай гісторыі для студэнтаў і курсантаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.</description>
Апісанне кліматычных з’яў другой паловы XVII – XVIII ст. у Магілёўскай хроніцы Т.Р. Сурты і Трубніцкіх
    <description>Title: Апісанне кліматычных з’яў другой паловы XVII – XVIII ст. у Магілёўскай хроніцы Т.Р. Сурты і Трубніцкіх
Authors: Субоцін, А. А.; Subotsin, А.
Abstract: У артыкуле разглядаюцца асаблівасці апісання кліматычных з’яў у Магілёўскай хроніцы Т.Р. Сурты і Трубніцкіх. Хроніка з’яўляецца каштоўнай гістарычнай крыніцай па рэканструкцыі клімату другой паловы XVII – XVIII стст. У ёй згадваюцца перш за ўсё кліматычныя катаклізмы, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў запісах пра анамальна халодныя зімы, няўстойлівае надвор’е ў вясеннія і летнія сезоны. У хроніцы вялікая ўвага звяртаецца на факты голаду, павышэння цэн на хлеб і іншыя прадукты харчавання, што было вынікам нізкіх ураджаяў, выкліканых неспрыяльнымі кліматычнымі ўмовамі. Аўтары Магілёўскай хронікі таксама апісалі выпадкі нашэсця саранчы, якія зноў назіраюцца на беларускіх землях з канца XVII ст. і з’яўляюцца выразным індыкатарам сухога і цёплага надвор’я.</description>
Сацыяльны партрэт і становішча рабочых вотчынных мануфактур на тэрыторыі Беларусі ў ХVІІІ ст.
    <description>Title: Сацыяльны партрэт і становішча рабочых вотчынных мануфактур на тэрыторыі Беларусі ў ХVІІІ ст.
Authors: Макоўская, Я. У.; Makouskaya, Y.
Abstract: Артыкул закранае пытанне працоўнай сілы на прадпрыемствах мануфактурнага тыпу, якія ўзніклі на беларускіх землях у ХVІІІ стагоддзі. Аўтар імкнецца намаляваць падрабязны партрэт рабочага вотчынных мануфактур праз аналіз полавага, колькаснага, нацыянальнага складу працаўнікоў прадпрыемстваў. Адной з асаблівасцей мануфактур на тэрыторыі Беларусі было выкарыстанне працы прыгонных сялян, таму праблема сацыяльнага складу рабочых займае асобнае месца ў артыкуле. Падчас усебаковага разгляду партрэта працоўнага немалаважным з’яўляецца і пытанне нацыянальнасці. У артыкуле не толькі пералічваюцца нацыянальнасці працоўных, але і робіцца выснова аб прычынах хуткай замены замежных майстроў мясцовымі спецыялістамі. Асаблівая ўвага надаецца апісанню і ацэнцы умоў, у якіх працавалі рабочыя.</description>