Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.psu.by/handle/123456789/19852
Title: Праблема талеранцыі ў філасофскай і сацыяльна-палітычнай думцы Вялікага княства Літоўскага і Польшчы XVI-XVII стст. Дысертацыя
Authors: Бортнік, І. А.
Issue Date: 2006
Citation: Бортнік, І.А. Праблема талеранцыі ў філасофскай і сацыяльна-палітычнай думцы Вялікага княства Літоўскага і Польшчы XVI-XVII стст. : дыс. ... канд. філас. навук : 09.00.03 / І.А. Бортнік. – Мінск, 2006. – 141 л.
Abstract: Мэтай дысертацыйнага даследавання з'яўляецца эксплікацыя і сістэмны аналіз сутнасці канцэптуальных падыходаў да праблемы талеранцыі і спецыфікі іх тэарэтычнай рэпрэзентацыі ў філасофскай і сацыяльна-палітычнай думцы Вялікага княства Літоўскага і Польшчы XVI–XVII стст. Рэалізацыя ўказанай мэты ажыццяўляецца на аснове вырашэння наступных задач: 1. Вызначэнне ідэйна-тэарэтычных і сацыякультурных фактараў, якія абумовілі актуалізацыю праблемы талеранцыі ў філасофскай і сацыяльна-палітычнай думцы ВКЛ і Польшчы XVI–XVII стст. 2. Даследаванне сутнасці і спецыфічных рыс канцэптуальных падыходаў пры аналізе праблемы талеранцыі ў межах асноўных накірункаў філасофскай і сацыяльна-палітычнай думкі ВКЛ і Польшчы пазначанага перыяду («хрысціянска-гуманістычны», контррэфармацыйны, пратэстанцкі, праваслаўны). 3. Вывучэнне спецыфікі ідэй талеранцыі ў філасофскай і сацыяльна-палітычнай думцы радыкальна-рэфармацыйнага руху, прадстаўленых у межах двух канцэптуальных падыходаў, якія адлюстроўваюць розныя ўзроўні разумення паняцця талеранцыі. Аб'ектам дысертацыйнага даследавання з'яўляецца філасофская і сацыяльна-палітычная думка Вялікага княства Літоўскага і Польшчы XVI–XVII стст. Прадметам даследавання выступаюць канцэптуальныя падыходы да праблемы талеранцыі ў філасофскай і сацыяльна-палітычнай думцы ВКЛ і Польшчы XVI–XVII стст. Для дасягнення пастаўленай мэты выкарыстаны наступныя метады: 1. Метад гісторыка-філасофскай рэканструкцыі, які дазваляе раскрыць гісторыю ўзнікнення, асноўныя этапы фарміравання і развіцця канцэптуальных падыходаў да праблемы талеранцыі. 2. Метад кампаратыўнага аналізу, які з’яўляецца базавым метадам пры супастаўленні і параўнанні розных ідэйна-тэарэтычных падыходаў і канцэпцый. У межах дадзенай працы кампаратывістыка выступае метадам пры вызначэнні спецыфікі як асобных падыходаў да праблемы талеранцыі, так і філасофскай і сацыяльна-палітычнай думкі ВКЛ і Польшчы, якая датычыць дадзенага прадмету, у цэлым. 3. Сістэмны метад, які дазваляе праінтэрпрэтаваць асобныя тэндэнцыі ў развіцці філасофскай і сацыяльна-палітычнай думкі Вялікага княства Літоўскага і Польшчы XVI–XVII стст. у якасці цэласнага феномена гісторыка-філасофскай традыцыі.
Keywords: Государственный рубрикатор НТИ - ВИНИТИ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Філасофія
09.00.03 – гісторыя філасофіі
Варшаўская канфедэрацыя
верацярпімасць
праваслаўе
пратэстантызм
філасофская і сацыяльна-палітычная думка
Warsaw confederation
toleration
Orthodoxy
Protestantism
philosophical and socio-political thought
URI: https://elib.psu.by/handle/123456789/19852
Appears in Collections:Диссертации



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.