Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.psu.by/handle/123456789/876
Title: | Полацкi пасад IX-XVII стагоддзяу: гiсторыка-параунаучая характарыстыка |
Authors: | Дук, Д. У. |
Issue Date: | 2009 |
Publisher: | Полоцкий государственный университет |
Citation: | Дук, Д. У. Полацкi пасад IX-XVII стагоддзяу: гiсторыка-параунаучая характарыстыка // Вестник Полоцкого государственного университета. Сер. A, Гуманитарные науки. - 2009. - № 1. - С. 2-8. - Библиогр.: с. 7-8 ( 31 назв.) |
Abstract: | Полацк – найстаражытнейшы горад Беларусі, які ў летапісах згадваецца пад 862 годам. Археалагічныя даследаванні Полацкага дзяржаўнага універсітэта ў старажытных частках Полацка пацвердзілі паведамленне летапісаў пра больш чым тысячагадовую яго гісторыю. На месцы будучага Полацка людзі жылі ўжо ў першай палове І тысячагоддзя да нашага часу, каля 780 года нашага часу ў Полацку славянскім насельніцтвам было заснавана пасяленне, якое ў ХІ стагоддзі пераўтварылася ў сярэдневяковы горад. Пачатковая крэпасць, якая была заснавана славя-намі пры вусці Палаты на так званым полацкім гарадзішчы, стала тым ядром, вакол якога паступова разрасталіся гарадскія пасады. Менавіта пасадскае насельніцтва спрыяла пераўтварэнню летапіснага «града» крывічоў у сярэдневяковы горад у сацыяльна-эканамічным разуменні гэтага тэрміну. Полацкія рамеснікі і гандляры садзейнічалі пашырэнню сувязяў горада з Візантыяй і Скандынаўскімі краінамі, з Усходам і Захадам. Дзякуючы гэтым сувязям Полацк у ХІ – XVI стагоддзях з’яўляўся буйнейшым горадам на тэрыторыі Беларусі, у якім былі створаны ўсе неабходныя ўмовы для росквіту навукі і асветы, станаўленню непаўторнай полацкай школы дойлідства. Развіццѐ гістарычнай навукі на старажытнай Полацкай зямлі з’яўляецца неабходнай умовай для захавання і спасціжэння гісторыка-культурнай спадчыны самага старажытнага горада Беларусі. З 1999 года пачаліся яго штогадовыя археалагічныя даследаванні. Вывучэнне пасадскай структуры старажытнага Полацка з’яўляецца адной з прыярытэтных задач сучаснай гістарычнай навукі, што адлюстравана ў задачах Полацкай археалагічнай экспедыцыі на 2008 – 2012 гады ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. |
Keywords: | Полоцкая археологическая экспедиция Археология Полоцка История Полоцка Полоцк |
URI: | https://elib.psu.by/handle/123456789/876 |
Appears in Collections: | История и археология Полоцка и Полоцкой земли в IX-XVIII вв. |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
Дук_2009-1.pdf | 240.05 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.