Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://elib.psu.by/handle/123456789/16505
Название: «Помнік» Гарацыя як феномен беларускай літаратуры
Авторы: Нестер, Н. В.
Дата публикации: 2016
Издатель: Полоцкий государственный университет
Библиографическое описание: Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A, Гуманитарные науки. - 2016. - № 2. – C. 2-9.
Аннотация: Ода Гарацыя (65–8 гг. да н.э.) «Да Мельпамены» (Ad Melpomĕnem) у гісторыі беларускай літаратуры – з’ява адначасова знаёмая і ў той жа час недастаткова даследаваная, дагэтуль прадстаўляе інтарэс для літаратуразнаўцаў. Гэты твор Гарацыя даў пачатак новаму паэтычнаму жанру – «помніку», у якім аўтар часткова бярэ за аснову кампазіцыю оды Гарацыя і яе першы радок «Exegi monumentum aere perennius», апавядае пра свае заслугі перад паэзіяй і новаўвядзенні, якія павінны захавацца ў нашчадкаў і абессмяроціць яго імя. Але сярод іншых вершаў-«Помнікаў» у рымскай літаратуры, менавіта ода Гарацыя валодае аўтарскім індывідуалізмам і асэнсаваннем сваёй «асабістай» паэтычнай бессмяротнасці, у ім распрацоўваецца матыў спаборніцтва паэтычнага «Помніка» з гістарычным(піраміды) і прыродным (стыхіі) часам, з вечнасцю. Гэты матыў стаў агульным месцам многіх «Помнікаў», прычым кожны наступны варыянт гэтай жанравай формы пачынае канкурыраваць з папярэднім, а, значыць, апасродкавана, – і з Гарацыем. Даследуюцца творы М. Багдановіча «Памятнік», У. Жылкі «Прыкладзіны», А. Хадановіча «Да Мельпамены», «Насьледаванне Гарацыю», С. Мінскевіча «Помнік з гукавым афармоленнем», А. Міцкевіча «Exegi munimentum aere perennius…», А.Ф. Брыля «Да Мельпамены». Адзначаецца, што айчынныя паэты звяртаюцца да «Помніка» Гарацыя, ствараюць пераклады, пераклады-пералажэнні, пералажэнні-пародыі, што ў беларускім кантэксце тэма «Помніка» набывае спецыфічныя нацыянальныя характарыстыкі.=Ode by Horace «To Melpomene» (Ad Melpomĕnem) in the history of Belarusian literature – a phenomenon at the same time familiar and insufficiently studied so far is of interest to literary critics. This work of Horace marked the beginning of a new poetic genre – «Monument», in which he partially take the basis of the composition odes by Horace and its first line «Exegi monumentum aere perennius», tells the story of their merits before poetry and innovation, which should be kept in his descendants and immortalize name. But among other poems-«Monuments» in the Roman literature, it is an ode by Horace has copyright individualism and comprehension of his «personal» poetic immortality, it developed the motif of poetic competition «monument» to historical (pyramid) and natural (Elemental) sometimes with eternity. This theme has become common place many «Monuments», each next version of this genre form begins to compete with the previous one, and thus indirectly – and with Horace. Studied the works by M. Bogdanovich, U. Zylka, A. Hadanovich, S. Minskevich, A. Mickiewicz, A.F. Bryl. It’s noted that the domestic poets refer to «Monument» Horace, create translations, translations-transcription, transcription-parody,that in the Belarusian contex, «Monument» theme takes on specific national characteristics.
Ключевые слова: помнік
Мельпамена
пераклад
пералажэнне
варыяцыя
пародыя
iронiя
пераасэнсаванне
трансфармацыя
monument
Melpomene
translation
interpretation
variation
parody
irony
reconsideration
transformation
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): https://elib.psu.by/handle/123456789/16505
Права доступа: open access
Располагается в коллекциях:2016, № 2

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
2-9.pdf197.71 kBAdobe PDFЭскиз
Просмотреть/Открыть


Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.