Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://elib.psu.by/handle/123456789/19472
Название: Гістарыяграфія гісторыі судовых устаноў на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стагоддзя
Авторы: Гушчынскі, І. Г.
Дата публикации: 2017
Издатель: Полоцкий государственный университет
Библиографическое описание: Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A, Гуманитарные науки. - 2017. - № 1. – C. 8-15.
Аннотация: Аналізуецца гістарыяграфія гісторыі судовых устаноў на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. Зроблена выснова, што ў дастаткова поўнай ступені на падставе галоўным чынам заканадаўчых актаў раскрыта судаўладкаванне і яго эвалюцыя на працягу разглядаемага перыяду, паказаны асаблівасці палітыкі розных расійскіх манархаў адносна судова-прававой сферы краю, выяўлена месца і роля мясцовага дваранства ў фарміраванні кадравага складу судовых органаў. Па-рознаму ў гістарыяграфіі трактуюцца і ацэньваюцца такія аспекты, як спроба Кацярыны ІІ укараніць на тэрыторыі Беларусі расійскі судова-адмінстрацыйны лад у канцы XVIII ст., пераўтварэнні ў судовай сістэме пры Паўле І, эфектыўнасць выкарыстання Статута ВКЛ 1588 г. ва ўмовах ХІХ ст., значэнне яго скасавання Мікалаем І для якасці правасуддзя краю і некаторыя інш. Недастаткова рас- крытымі і, адпаведна, перспектыўнымі для далейшага даследавання бачацца наступныя праблемы: роля судовых органаў у сацыяльна-эканамічным развіцці, стасункі паміж судовымі ўстановамі і адміністрацыйнай уладай, функцыянаванне інстытута адвакатуры ў дадзены перыяд.=The historiography of history of judicial system on the territory of Belarus at the end of the 18th – the first half of the 19th century is analyzed. The author drew a conclusion that such aspects as judiciary and its evolution during the period under review, features of the policy of different Russian monarchs towards legal sphere of this region, the role of local nobility in staffing of the courts are sufficiently covered in a historiography. Some aspects are interpreted and assessed by researches in different ways: the attempt by Catherine II to implement there the Russian judicial system, changes in legal system in the time of Paul I, efficiency of use of the Statute of Grand Duchy of Lithuania of 1588 in the conditions of the 19th century, value of its abolition by Nicholas I for quality of justice in the region. For a further research the following problems seem perspective: a role of judicial bodies in social and economic development, the relations between courts and the administrative authorities, functioning of the institute of advocacy.
Ключевые слова: Государственный рубрикатор НТИ - ВИНИТИ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::История. Исторические науки
гістарыяграфія
судовая сістэма
Расійскай імперыя
Статут ВКЛ
самадзяржаўе
historiography
judicial system
Russian Empire
Statute of the Grand Duchy of Lithuania
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): https://elib.psu.by/handle/123456789/19472
Права доступа: open access
Располагается в коллекциях:2017, № 1

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
8-15.pdf201.34 kBAdobe PDFЭскиз
Просмотреть/Открыть


Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.