Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://elib.psu.by/handle/123456789/24538
Название: Пахавальны абрад некропалей полацкіх культавых будынкаў XII – XIII стагоддзяў
Авторы: Вайцяховіч, А. В.
Дата публикации: 2008
Издатель: Полоцкий государственный университет
Библиографическое описание: Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A, Гуманитарные науки. - 2008. - № 7 – C. 20-27.
Аннотация: Разглядаюцца хрысціянскія пахавальныя традыцыі, звязаныя непасрэдна з будаўніцтвам у Полацку спачатку драўляных, а затым і мураваных храмаў. Вакол іх, як і ў суседніх княствах, пачынаюць фарміравацца могілкі, не выключаны пахаванні і ўнутры будынкаў. Гэты працэс супадае з асноўнай тэндэнцыяй фарміравання хрысціянскіх гарадскіх некропаляў ва ўсходнеславянскіх землях – пахавальных комплексаў, зробленых падчас функцыянавання храмаў. Ускосныя сведчанні аб іх наяўнасці выяўлены ў пяці полацкіх мураваных культавых збудаваннях. У Полацку ў якасці княскіх пахавален маглі выступаць Пятніцкая царква Барысаглебскага манастыра, царква на Ніжнім замку, прыбудовы да Сафіі і магчыма крыпта ў храме-пахавальні Ефрасіннеўскага манастыра, які служыў для пахавання кліра. Да XII ста-годдзя ўсталяваўся кананічны пахавальны абрад, згодна з якім заможных нябожчыкаў і вышэйшы клір хавалі ўнутры культавых збудаванняў, больш простых – на звычайных могілках. Ён уключаў абмыванне цела памерлага, апрананне яго ў адзенне адпаведна сацыяльнаму статусу нябожчыка, транспартыроўку яго ў храм для адпявання і затым пахаванне непасрэдна ў храме альбо побач з яго сценамі. Найбольш пашыранай формай пахавальнага аб’ёму XII – XIII стагоддзяў у мураваных храмах Полацка з’яўляюцца цагляныя саркафагі, якія размяшчаліся пад падлогай храма. Вонкавая паверхня мураваных саркафагаў тынкавалася і аздаблялася роспісам. Паўзакрытыя аркасольныя нішы аздабляліся мазаікай са смальты. Акрамя цагляных саркафагаў выкарыстоўваліся аб’ёмы, зробленыя з шыферных пліт. Але галоўнай адметнасцю пахавальных комплексаў XII – XIII стагоддзяў у мураваных культавых будынках з’яўляецца наяўнасць падземных крыпт.
Ключевые слова: Государственный рубрикатор НТИ - ВИНИТИ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::История. Исторические науки
Пахавальныя традыцыі
Храм
Саркафаг
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): https://elib.psu.by/handle/123456789/24538
Права доступа: open access
Располагается в коллекциях:2008, № 7

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
20-27.pdf723.92 kBAdobe PDFПросмотреть/Открыть


Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.