Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.psu.by/handle/123456789/24540
Title: | «Поле культуры» ў традыцыйным светапоглядзе беларусаў Падзвіння (паводле твораў Яна Баршчэўскага) |
Authors: | Лобач, У. А. |
Issue Date: | 2008 |
Publisher: | Полоцкий государственный университет |
Citation: | Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A, Гуманитарные науки. - 2008. - № 7 – C. 2-12. |
Abstract: | На падставе аналізу твораў Яна Баршчэўскага характарызуецца сімволіка элементаў культурнага ландшафту (дарога, храм, кірмаш, карчма, могілкі) у традыцыйнай карціне свету беларусаў Падзвіння першай паловы XIX стагоддзя. Прыходзім да высновы, што аб’екты культурнай прасторы, згодна з асаблівасцямі міфалагічнага мыслення, выконвалі не толькі ўтылітарную, але і сімвалічную функцыю, што дазваляла з іх дапамогай мадэляваць карціну свету і канкрэтызаваць уяўленні чалавека пра яго. Паказана, што ў традыцыйнай карціне свету беларусаў Падзвіння першай паловы XIX стагоддзя ў якасці базавых прасторавых кампанентаў фігуруе «свой» свет (зведаная і засвоеная ў выніку гаспадарчай і духоўнай дзейнасці прастора) і свет «чужы» («далёкая старана», рэальная камунікацыя з якой адсутнічала альбо была спарадычнай). Асобнае месца ў міфапаэтычнай карціне свету займае дарога, што злучае ўсемагчымыя локусы і полюсы Сусвету і выконвае функцыю універсальнай камунікацыйнай ніткі, якая сшывае ў адно цэлае прасторавае палатно Культуры. |
Keywords: | Падзвінне Ян Баршчэўскі |
URI: | https://elib.psu.by/handle/123456789/24540 |
metadata.dc.rights: | open access |
Appears in Collections: | 2008, № 7 |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.