Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.psu.by/handle/123456789/878
Title: Асноуныя дасягненнi сучаснай гiстарычнай навукi у вывучэннi Полацка
Authors: Дук, Д. У.
Issue Date: 2012
Publisher: Полоцкий государственный университет
Citation: Дук, Д. У. Асноуныя дасягненнi сучаснай гiстарычнай навукi у вывучэннi Полацка // Вестник Полоцкого государственного университета. Сер. A, Гуманитарные науки. - 2012. - № 9. - С. 2-5. - Библиогр.: с. 5 (8 назв.)
Abstract: Полацк з’яўляецца сталіцай першай дзяржавы на беларускіх землях. Яго гістарычнае развіццё абумовіла фарміраванне сучаснай мадэлі нацыянальнай дзяржаўнасці, прадвызначыла своеасаблівасць працэсаў генезісу беларускай нацыі. Полацк – гэта гістарычная аснова дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі, якая сягае сваімі каранямі ў глыбіні стагоддзяў. Сёлета спаўняецца 1150 гадоў Полацку. Для гісторыі Беларусі Полацк – гэта больш, чым горад са шматвекавой гісторыяй. Полацкая зямля (княства) займала адметнае месца ў палітычнай сістэме Старажытнай Русі і Вялікага княства Літоўскага. Гэтая адметнасць праявілася і ў гістарычнай назве земляў Беларускага Падзвіння ды Падняпроўя ў сярэдневякоўі – Белая Русь. Полацк – гэта і вытокі духоўнасці на Беларусі, і асяроддзе асвечанай вякамі “Сафійнай прасторы”. Гістарычная навука дзякуючы археалагічным крыніцам мае магчымасць пастаянна ўзбагачаць веды пра мінулае Полацка. У выніку працы археолагаў стала вядома аб складаным і доўгатэрміновым працэсе станаўлення Полацка як дзяржаватворчага цэнтра Белай Русі, аб Полацку “племянной” (дадзяржаўнай) пары. Стала вядома і аб часе, калі на полацкім гарадзішчы яшчэ не было славян, але Полацк як пасяленне ўжо існаваў, і, такім чынам, была абгрунтавана новая храналогія яго пачатковай гісторыі. Таямніцы полацкай гісторыі прыцягваюць увагу даследчыкаў, гэта значыць, што ў сучаснай гістарычнай навукі вялікая будучыня. Полацк будзе заўсёды з’яўляцца крыніцай натхнення для творчай дзейнасці гісторыкаў, а мінулае Полацка стане падмуркам раскрыцця духоўнага патэнцыялу горада ў сучаснасці.
Keywords: Археология Полоцка
История Полоцка
археологические исследования
Полоцк
достижения исторической науки
URI: https://elib.psu.by/handle/123456789/878
Appears in Collections:История и археология Полоцка и Полоцкой земли в IX-XVIII вв.

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
Дук_2012-9.pdf216.89 kBAdobe PDFThumbnail
View/Open


Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.