Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.psu.by/handle/123456789/24853
Title: | Правядзенне нацысцкай палітыкі ізаляцыі яўрэйскага насельніцтва: стварэнне гета на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў 1941 – 1942 гадах |
Authors: | Корсак, А. І. |
Issue Date: | 2007 |
Publisher: | Полоцкий государственный университет |
Citation: | Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A, Гуманитарные науки. - 2007. - № 1 – C. 50-55. |
Abstract: | Нягледзячы на наяўнасць значнай колькасці прац, у якіх закраналася праблема Халакоста, застаецца шмат звязаных з ёю маладаследаваных і недаследаваных праблем, таму ў дадзеным артыкуле аб’ектам даследавання з’яўляецца правядзенне нацысцкай Германіяй палітыкі ізаляцыі яўрэйскага насельніцтва і стварэнне гета на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў 1941 – 1942 гадах. У працы вырашаюцца наступныя задачы: па-першае, паказаны меры, якія прадпрымаліся нямецка-фашысцкімі акупантамі дзеля пазбаўлення асоб яўрэйскай нацыянальнасці палітычных і эканамічных праў; па-другое, разглядаецца працэс паступовага ізалявання ад іншага насельніцтва і стварэння гета – канцэнтрацыйнага лагера «адкрытага» і «закрытага» тыпу для размяшчэння яўрэйскага насельніцтва – на прыкладзе тэрыторыі Віцебскай вобласці. Асобая ўвага ўдзяляецца пытанню ўнутранага самакіравання ў гета – арганізацыі яўрэйскага савета (юдэнрата) і паліцыі, якія знаходзіліся пад назіраннем гебітскамісара ці асобы, назначанай ім. Вызначаюцца асобныя рысы ў працэсе стварэння гета ва ўсходніх і заходніх раёнах Віцебскай вобласці, якія пад час акупацыі знаходзіліся ў розных тэрытарыяльных межах, што і сказалася на працэсе адасаблення асоб яўрэйскай нацыянальнасці ад мясцовага неяўрэйскага насельніцтва. |
Keywords: | Государственный рубрикатор НТИ - ВИНИТИ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Гісторыя. Гістарычныя навукі |
URI: | https://elib.psu.by/handle/123456789/24853 |
metadata.dc.rights: | open access |
Appears in Collections: | 2007, № 1 |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.