Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў. 2021 : [57] Главная страница коллекции Просмотр статистики
У зборніку змешчаны навуковыя артыкулы па выніках работы V міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў”. Прадстаўлены вынікі антрапалагічных і археалагічных даследаванняў Беларускага Падзвіння і сумежных тэрыторый. Прыведзены новыя даныя аб гістарычных лёсах, матэрыяльнай і духоўнай спадчыне рэгіёна Паўночнай Беларусі ў шырокім храналагічным кантэксце (ад першабытных часоў да сучаснасці).
Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, археолагаў, этнолагаў, антраполагаў, мастацтвазнаўцаў, студэнтаў гістарычных спецыяльнасцей ВНУ, краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
Рэдакцыйная калегія:
А. І. Корсак, канд. гіст. навук, дац. (адк. рэд.), заг. каф. гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта;
В. У. Чараўко, канд. гіст. навук, дац. каф. гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта;
У. Я. Аўсейчык, канд. гіст. навук, дац., дац. каф. гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Фильтр
- 57 2021