Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://elib.psu.by/handle/123456789/44336
Название: Уплыў марозных пашкоджанняў у растворах соляў на мікраструктуру і хларыдапранікальнасць бетону: аналіз эксперыментальных даследаванняў
Авторы: Леановіч, С. М.
Miao Jijun
Junwei Liu
Каладзей, А. У.
Leonovich, S.
Kaladzej, A.
Другие названия: Influence of Frost Damage in Salt Solutions on Microstructure and Chloride Permeability of Concrete: Analysis of Experimental Research
Дата публикации: 2024
Издатель: Полоцкий государственный университет имени Евфросинии Полоцкой
Библиографическое описание: Леановіч, С. М. Уплыў марозных пашкоджанняў у растворах соляў на мікраструктуру і хларыдапранікальнасць бетону: аналіз эксперыментальных даследаванняў / С. М. Леановіч [и др.] // Архитектурно-строительный комплекс: проблемы, перспективы, инновации [Электронный ресурс] : электрон. сб. ст. V Междунар. науч. конф., Новополоцк, 27 окт. 2023 г. / Полоц. гос. ун-т им. Евфросинии Полоцкой; Редкол.: Д. Н. Лазовский (председ.) [и др.]. – Новополоцк : Полоц. гос. ун-т им. Евфросинии Полоцкой, 2024. – С. 228-234.
Аннотация: Жалезабетонныя канструкцыі павінны праектавацца для супрацьстаяння ўсім магчымым нагрузкам і ўсім прагназуемым уздзеянням навакольнага асяроддзя і іх камбінацыям на працягу праектнага тэрміна службы. Хларыдная карозія з'яўляецца на практыцы адным з асноўных механізмаў, які абмяжоўвае тэрмін службы жалезабетонных канструкцый. Пранікненне хларыду ў бетон паскараецца камбінаванымі дзеяннямі механічнай напругі і ўздзеяннямі хларыдаў. Да гэтага часу звесткі аб уплыве марозу на пранікненне хларыдаў даволі абмежаваныя. Марозаўстойлівасць бетону пры кантакце з вадой ці з солевымі растворамі, такімі як марская вада, мае асаблівае значэнне для прагназавання тэрміну службы ў халодных рэгіёнах. У вадзе і ў водным растворы ацэньваліся пашкоджанні бетону з рознымі вода-цэментнымі адносінамі, з уцягнутым паветрам і без яго. Да і пасля індукаванага марознага пашкоджання мікраструктура цэментавага каменя ў бетоне даследавалася метадамі ртутнай інтрузійнай параметрыі і сканавальнай электроннай мікраскапіі. Акрамя таго, вызначалася пранікненне хларыду да і пасля марознага ўздзеяння. Атрыманыя вынікі паказваюць, што страта масы бетону пасля цыклічнага замарожвання-адтавання ў солевым растворы значна вышэй, чым у вадзе. Пры ўцягванні паветра ствараюцца штучныя поры з сярэднім дыяметрам каля 50 мкм. Павелічэнне колькасці штучных пор уцягнутага паветра запавольвае пранікненне хларыдаў у бетон, паколькі капілярныя поры перарываюцца. Як следства, канцэнтрацыя хларыдаў зблізку павярхоўнай зоны павялічваецца, а глыбі ня пранікнення памяншаецца. Тут прааналізаваны вынікі серыі выпрабаванняў з трыма рознымі відамі бетону. Былі выбраны тры розныя вода-цэментныя адносіны. Тры розныя віды бетону былі пратэставаны з уцягваннем паветра і без яго. Даследавана дэградацыя бетону ў цыклах замарожванняадтавання ў вадзе або ў водных растворах хларыдных соляў. Прааналізаваны мікраструктуры і пранікальнасць хларыдаў. Аналіз вынікаў гэтых эксперыментальных даследаванняў неабходзен для прагназавання тэрміна службы жалезабетонных канструкцый у халодных рэгіёнах.
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): https://elib.psu.by/handle/123456789/44336
Располагается в коллекциях:Архитектурно-строительный комплекс: проблемы, перспективы, инновации. 2023

Файлы этого ресурса:
Файл РазмерФормат 
228-234.pdf704.46 kBAdobe PDFПросмотреть/Открыть


Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.