Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.psu.by/handle/123456789/19800
Title: Полацк IX-XVIII стст.: узнікненне, фарміраванне і развіцце (па археалагічных і пісьмовых крыніцах). Дысертацыя
Authors: Дук, Д. У.
Issue Date: 2011
Publisher: Полоцкий государственный университет
Citation: Дук, Д. У. Полацк IX-XVIII стст.: узнікненне, фарміраванне і развіцце (па археалагічных і пісьмовых крыніцах) : дыс. ... д-ра гіст. навук : 07.00.06 / Д. У. Дук. – Наваполацк, 2011. – 410 л.
Abstract: Мэтай даследавання з’яўляецца вывучэнне гісторыі ўзнікнення, дынамікі фарміравання і развіцця Полацка, яго сацыяльнай структуры і тапаграфіі, гарадскіх рамёстваў і гандлю ў шырокім храналагічным кантэксце (ІХ – XVIII стст.). Задачы:– вылучыць і ахарактарызаваць этапы археалагічнага вывучэння Полацка;– даць характарыстыку культурнага пласта і бытавой керамікі Полацка як асноўнай катэгорыі археалагічных знаходак;– вызначыць генезіс, агульныя і адметныя рысы сацыяльна-гістарычнай тапаграфіі Полацка ў кантэксце развіцця асноўных дзяржаватворчых цэнтраў Старажытнай Русі ІХ – ХІІІ стст.;– вызначыць статус і ролю замкаў у развіцці сацыяльнай тапаграфіі Полацка, вылучыць дынаміку развіцця полацкіх пасадаў, колькасці, этнічнага складу, сацыяльнай арганізацыі, гандлёва-рамесных заняткаў гарадскога насельніцтва ў IX – XVIII стст.;– даць характарыстыку асноўных элементаў гарадской інфраструктуры і жыццёвай прасторы насельніцтва Полацка ў рэтраспектыве часу. Аб’ект даследавання – археалагічныя помнікі Полацка IX – XVIII стст.: гарадзішча, паселішчы і вакольны горад, Верхні і Ніжні замкі, пасады, могільнікі, культавыя аб’екты. Выбар аб’екта даследавання абумоўлены выключна важным значэннем матэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Полацка ў станаўленні і развіцці нацыянальнай культуры і дзяржаўнасці. Полацк як сталіца першага дзяржаўнага ўтварэння на беларускіх землях на працягу разглядаемага перыяду меў адметны статус у дзяржаўнай сістэме Старажытнай Русі і Вялікага княства Літоўскага.
Keywords: Государственный рубрикатор НТИ - ВИНИТИ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Гісторыя. Гістарычныя навукі
Государственный рубрикатор НТИ - ВИНИТИ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::История. Исторические науки
07.00.06 – археалогія
Полацк
кераміка
археалагічныя знаходкі
археалагічныя помнікі Полацка IX – XVIII стст
Polotsk
ceramics
archaeological finds
Archaeological monuments of Polotsk IX - XVIII
Полоцк
археологические находки
археологические памятники Полоцка IX - XVIII вв
URI: https://elib.psu.by/handle/123456789/19800
Appears in Collections:История и археология Полоцка и Полоцкой земли в IX-XVIII вв.
Диссертации



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.