Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.psu.by/handle/123456789/24533
Title: | Антырэлігійная кампанія і лёс некаторых архітэктурных помнікаў БССР у 1920-я гады |
Authors: | Клепікаў, М. Я. |
Issue Date: | 2008 |
Publisher: | Полоцкий государственный университет |
Citation: | Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A, Гуманитарные науки. - 2008. - № 7 – C. 59-63. |
Abstract: | Лёс некаторых архiтэктурных пабудоў сярэднявечча, якiя ў 1926 годзе былi аб’яўлены помнiкамi рэспублiканскага значэння, да гэтай пары застаецца адным з нераспрацаваных у айчыннай гiсторыi пытаннем. Вяртанне ж да людзей усiх звестак аб такiх помнiках з’яўляецца пiльнай неабходнасцю, таму што пабудова дзяржавы немагчыма без гiстарычнай памяцi, без усведамлення ўсёй разнастайнасцi культурна-гiстарычнай спадчыны. Пры даследаваннi гэтай тэмы ўзнiкае неабходнасць акцэнтаваць увагу на такiх аспектах, як антырэлiгiйная кампанiя ў Беларусi i яе ўплыў на стан культавых помнiкаў архiтэктуры. Гэта звязана з тым, што высвятленне гiсторыi стварэння сiстэмы цэнтральных i мясцовых органаў аховы помнiкау даўнiны заўсёды было складанай часткай у вывучэннi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры, у аналiзе гiсторыка-культурных праблем. Як вядома, значэнне гiсторыка-культурнай спадчыны павялiчваецца па меры духоўнага росту людзей. Таму праблема яго захавання для наступных пакаленняў нашай рэспублiкi не толькi застаецца ў найвышэйшай ступенi актуальнай, але i становiцца адной з галоўных праблем у працэсе фармiравання i развiцця асобаснасцi. Мэтай дадзенага даследавання з’яўляецца спроба прааналiзаваць i ацанiць дзейнасць дзяржаўных структур, якiя ў той перыяд непасрэдна былi звязаны з рашэннем пытанняў аховы помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусi. Пры напiсаннi дадзенага артыкула выкарыстоўвалiся архiўныя матэрыялы, якiя ўпершыню ўводзяцца ў навуковае абарачэнне, зборнiкi дакументаў, перыядычныя, статыстычныя i энцыклапедычныя выданнi, а таксама даследаваннi па гiсторыi Беларусi. |
Keywords: | Государственный рубрикатор НТИ - ВИНИТИ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::История. Исторические науки Антырэлiгiйная кампанiя Помнiк Культура Беларусi |
URI: | https://elib.psu.by/handle/123456789/24533 |
metadata.dc.rights: | open access |
Appears in Collections: | 2008, № 7 |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.