Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://elib.psu.by/handle/123456789/24533
Название: Антырэлігійная кампанія і лёс некаторых архітэктурных помнікаў БССР у 1920-я гады
Авторы: Клепікаў, М. Я.
Дата публикации: 2008
Издатель: Полоцкий государственный университет
Библиографическое описание: Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A, Гуманитарные науки. - 2008. - № 7 – C. 59-63.
Аннотация: Лёс некаторых архiтэктурных пабудоў сярэднявечча, якiя ў 1926 годзе былi аб’яўлены помнiкамi рэспублiканскага значэння, да гэтай пары застаецца адным з нераспрацаваных у айчыннай гiсторыi пытаннем. Вяртанне ж да людзей усiх звестак аб такiх помнiках з’яўляецца пiльнай неабходнасцю, таму што пабудова дзяржавы немагчыма без гiстарычнай памяцi, без усведамлення ўсёй разнастайнасцi культурна-гiстарычнай спадчыны. Пры даследаваннi гэтай тэмы ўзнiкае неабходнасць акцэнтаваць увагу на такiх аспектах, як антырэлiгiйная кампанiя ў Беларусi i яе ўплыў на стан культавых помнiкаў архiтэктуры. Гэта звязана з тым, што высвятленне гiсторыi стварэння сiстэмы цэнтральных i мясцовых органаў аховы помнiкау даўнiны заўсёды было складанай часткай у вывучэннi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры, у аналiзе гiсторыка-культурных праблем. Як вядома, значэнне гiсторыка-культурнай спадчыны павялiчваецца па меры духоўнага росту людзей. Таму праблема яго захавання для наступных пакаленняў нашай рэспублiкi не толькi застаецца ў найвышэйшай ступенi актуальнай, але i становiцца адной з галоўных праблем у працэсе фармiравання i развiцця асобаснасцi. Мэтай дадзенага даследавання з’яўляецца спроба прааналiзаваць i ацанiць дзейнасць дзяржаўных структур, якiя ў той перыяд непасрэдна былi звязаны з рашэннем пытанняў аховы помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусi. Пры напiсаннi дадзенага артыкула выкарыстоўвалiся архiўныя матэрыялы, якiя ўпершыню ўводзяцца ў навуковае абарачэнне, зборнiкi дакументаў, перыядычныя, статыстычныя i энцыклапедычныя выданнi, а таксама даследаваннi па гiсторыi Беларусi.
Ключевые слова: Государственный рубрикатор НТИ - ВИНИТИ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::История. Исторические науки
Антырэлiгiйная кампанiя
Помнiк
Культура Беларусi
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): https://elib.psu.by/handle/123456789/24533
Права доступа: open access
Располагается в коллекциях:2008, № 7

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
59-63.pdf321.91 kBAdobe PDFПросмотреть/Открыть


Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.